- Czas trwania: 4 min 21 s
Maci syna ażaniłaМаці сына ажаніла
Metryczka nagrania
Tekst pieśni
Łacinka
Maci syna ażaniła –
Ta j niwiestku ni zlubiła.
Ta j niwiestku ni zlubiła.
Synu dała miadok pici,
A niwiestcy – czamiarycy.
A niwiestcy – czamiarycy.
Synok madok papiwaja –
Na mileńku pahladaja.
Na mileńku pahladaja.
- Kidaj, miła, czamiarycu –
Chodź da minie miadok pici.
Chodź da minie miadok pici.
Jak aboja napilisa –
Ta j aboja skłanilisa.
Ta j aboja skłanilisa.
Maci syna szkadawała –
Pad kaściołam pachawała.
Pad kaściołam pachawała.
A niwiestku ni lubiła,
Dy pad brukam pałażyła.
Dy pad brukam pałażyła.
Na synoczku jawar wyras,
Na niwiestcy – biarozańka.
Na niwiestcy – biarozańka.
Jawar ścienu prabiwaja –
Na mileńku pahladaja.
Na mileńku pahladaja.
Listok z listkom stulajucca,
Wiarszok z wiarszkom schilajucca.
Wiarszok z wiarszkom schilajucca.
Pryszła maci da kaścioła –
Bieły ruczki załamała.
Bieły ruczki załamała.
Bieły ruczki załamała,
Sini oczki zapłakała.
Sini oczki zapłakała.
- Ach, maje ż wy, dziatulańki,
Na szto ż ja was patruciła?
Na szto ż ja was patruciła?
Na szto ż ja was patruciła,
Na toj świet ni razłuczyła?
Na toj świet ni razłuczyła?
Na toj świet ni razłuczyła,
A na tamtym ni razłuczu.
A na tamtym ni razłuczu.
Кірыліца
Маці сына ажаніла –
Та й нівестку ні злюбіла.
Та й нівестку ні злюбіла.
Сыну дала мядок піці,
А нівестцы – чамярыцы.
А нівестцы – чамярыцы.
Сынок мадок папівая –
На міленьку паглядая.
На міленьку паглядая.
- Кідай, міла, чамярыцу –
Ходзь да міне мядок піці.
Ходзь да міне мядок піці.
Як абоя напіліса –
Та й абоя скланіліса.
Та й абоя скланіліса.
Маці сына шкадавала –
Пад касьцёлам пахавала.
Пад касьцёлам пахавала.
А нівестку ні любіла,
Ды пад брукам палажыла.
Ды пад брукам палажыла.
На сыночку явар вырас,
На нівестцы – бярозанька.
На нівестцы – бярозанька.
Явар сьцену прабівая –
На міленьку паглядая.
На міленьку паглядая.
Лісток з лістком стуляюцца,
Вяршок з вяршком схіляюцца.
Вяршок з вяршком схіляюцца.
Прышла маці да касьцёла –
Белы ручкі заламала.
Белы ручкі заламала.
Белы ручкі заламала,
Сіні очкі заплакала.
Сіні очкі заплакала.
- Ах, мае ж вы, дзятулянькі,
На што ж я вас патруціла?
На што ж я вас патруціла?
На што ж я вас патруціла,
На той сьвет ні разлучыла?
На той сьвет ні разлучыла?
На той сьвет ні разлучыла,
А на тамтым ні разлучу.
А на тамтым ні разлучу.