- Czas trwania: 2 min 44 s
Załata kamorańka źwiniełaЗалата каморанька зьвінела
Metryczka nagrania
Tekst pieśni
Łacinka
Załata kamorańka źwinieła,
Maładaja dzieŭczyna siadzieła,
Swaju rusu kosańku czasała,
I wieliku dumańku dumała.
Pryjszoŭ jaje ojczańko ŭ kamoru,
Ŭpała jana ojczańku na nohi:
– Ni addawaj, ojczańku, ty mianie –
Pierabudu zimańku ja ŭ cibie.
– Jak ża cibie, doczańka, ni addać:
Pryjechali hościki – choczut uziać.
Pryjechało hościkoŭ, siemdzisiat,
Papuskali koniki ŭ wisznioŭ sad.
– Nichaj tyja koniki pachodziat,
Zialonuju rutańku pabrodziat.
Zialonaja rutańka – żoŭty ćwiet,
Pryjedź-pryjedź, mileńki – doŭho niet.
Pryjedź-pryjedź, mileńki, z kasoju,
Skasi maju rutańku z rasoju.
Pryjedź-pryjedź, mileńki, z hrablami,
Zhrabi maju rutańku s karniami.
Pryjedź-pryjedź, mileńki, z wazoczkam,
Źbiary maju rutańku s piasoczkam.
Кірыліца
Залата каморанька зьвінела,
Маладая дзеўчына сядзела,
Сваю русу косаньку часала,
І веліку думаньку думала.
Прыйшоў яе ойчанько ў камору,
Ўпала яна ойчаньку на ногі:
– Ні аддавай, ойчаньку, ты мяне –
Перабуду зіманьку я ў цібе.
– Як жа цібе, дочанька, ні аддаць:
Прыехалі госьцікі – хочут узяць.
Прыехало госьцікоў, семдзісят,
Папускалі конікі ў вішнёў сад.
– Ніхай тыя конікі паходзят,
Зялёную рутаньку пабродзят.
Зялёная рутанька – жоўты цьвет,
Прыедзь-прыедзь, міленькі – доўго нет.
Прыедзь-прыедзь, міленькі, з касою,
Скасі маю рутаньку з расою.
Прыедзь-прыедзь, міленькі, з граблямі,
Зграбі маю рутаньку с карнямі.
Прыедзь-прыедзь, міленькі, з вазочкам,
Зьбяры маю рутаньку с пясочкам.